У гонар земляка-героя

На новым будынку Хільчыцкага навучальна-педагагічнага комплексу днямі ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыта памятная мемарыяльная дошка ў памяць аб былым вучні гэтай установы Міхаілу Марозу.


Мерапрыемства з гэтай нагоды адкрыў начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Дзяніс Гаўрылаў. Прысутныя на мітынгу мясцовыя жыхары, вучні і настаўнікі школы, бацькі М. Мароза, прадстаўнікі сялянскай гаспадаркі М. Шруба, аддзела адукацыі райвыканкама ўспомнілі мужны ўчынак Міхаіла, які, будучы студэнтам, цаной уласнага жыцця адвёў бяду ад сваіх аднакурснікаў – вынес з бульбянога поля снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны, які ўзарваўся ў руках хлопца. Ушанавалі хвілінай маўчання памяць героя. Пасля чаго кіраўнік сялянскай гаспадаркі Міхаіл Шруб і начальнік аддзела адукацыі Аляксандр Емяльянаў урачыста адкрылі мемарыяльную дошку герою. Дарэчы, са сродкамі на яе выраб дапамог райвыканкам. Працягнулася мерапрыемства ў сценах школы, у якой некалі вучыўся Міхаіл. Цяперашнія вучні падрыхтавалі і паказалі прысутным на ўрачыстасці літаратурны мантаж.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.