Недахопы ўхілены

Дзейснай практыкай работы мабільнай групы райвыканкама становіцца кантроль за выкананнем арганізацыямі і прадпрыемствамі заўваг і прапаноў, дадзеных па выніках чарговага рэйда. З гэтай мэтай адзін і той жа калектыў можа быць наведаны двойчы на працягу кароткага адрэзку часу. А гэта, безумоўна, значна павышае адказнасць з боку яе кіраўнікоў і спецыялістаў, так і радавых працаўнікоў.


Вось і нядаўна мабільная група, у склад якой увайшлі прадстаўнікі ідэалагічнага аддзела, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, а таксама міліцыі і аховы здароўя, наведалі вытворчыя аб’екты РЭСа, лясгаса, ПМК-76 і прадпрыемства “Жыткавічыкінавідэасетка”. Вынік праверкі быў станоўчы: выяўленныя раней недахопы паспяхова ўхілены.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.