Самыя разумныя
З сённяшняга дня распачынаецца раённы этап рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах. У гэтую і тры наступныя суботы ў гарадскіх установах адукацыі збяруцца мацнейшыя вучні раёна, каб паспаборнічаць у 15 дысцыплінах.
Плануецца, што правяраць свае веды будзе 338 чалавек з 8 —11 класаў. Гэта тыя рабяты, што паспяхова пераадолелі школьны этап алімпіяд і набралі на іх не менш за 50 балаў. Такія ж высокія паказчыкі павінны прадэманстраваць і пераможцы раённага этапу інтэлектуальных спаборніцтваў, каб стаць удзельнікамі трэцяга ўжо абласнога ўзроўню алімпіяд, якія пройдуць у наступнай чвэрці.
С. ШАКАЛЯН.