Плён дзякавіцкіх малаказдатчыкаў

З апераджэннем выконвае гадавое заданне па закупу малака з прыватных гаспадарак населенага пункта Дзякавічы малаказборшчык аднайменнага сельгаспрадпрыемства Мікалай Ахрамовіч. За гэты год згодна з планам, які яму давяло кіраўніцтва гаспадаркі, М. Ахрамовічу патрэбна закупіць у насельніцтва 220 тон малака.


Практычна яго малаказборшчык выканаў за 10 месяцаў, калі сабраў з прыватных падворкаў 201 тону малака. Не менш актыўна прадаюць мясцовыя гаспадары лішкі прадукцыі і ў гэтыя дні. На цяперашні час у агульны бідон малаказборшчыка паступае амаль тона малака ад прыватнікаў.


Увогуле ў Дзякавічах зараз налічваецца 93 малаказдатчыкі, на падворках якіх утрымліваецца 100 кароў. Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства радуе, што за апошні год намячаецца тэндэнцыя на павелічэнне пагалоўя кароў ва ўласных гаспадарках. І яе дырэкцыя КСУП “Дзякавічы” стараецца падтрымліваць. Напрыклад, сёлета вяскоўцам прададзена 16 галоў кароў і цёлак, 91 тона зерня і камбікармоў. Усебаковая дапамога ўласнікам рагуль аказваецца сельгаспрадпрыемствам і па нарыхтоўцы сена, і па забеспячэнні выпасамі. Таму і прадаюць дзякавіцкія малаказдатчыкі актыўна лішкі малочнай прадукцыі мясцовай гаспадарцы. Ёсць сярод іх нават своеасаблівыя рэкардсмены. Гэта Галіна Кудзелька, якая з пачатку года прадала ад уласных рагуль 13442 кг малака, Аляксандр Рагалевіч – 9982 кг і Міхаіл Рагалевіч – 8191 кг малака.


Закупляе КСУП не толькі малако ў насельніцтва, але і маладнячок буйной рагатай жывёлы. З пачатку бягучага года з прыватных падворкаў вяскоўцаў на грамадскую ферму перасялілася 60 цялят. Вось такі ён плён гаспадароў з населенага пункта Дзякавічы.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.