Падзяка за працу
Словы ўдзячнасці жывёлаводам за працу падчас летне-пашавага ўтрымання статка выказала кіраўніцтва КСУПа “Бялёў”.
Сёлета працаўнікі ферм гэтай гаспадаркі плануюць надаіць ад кожнай каровы па 5390 кілаграмаў малака. Значная яго частка атрымана на танных кармах падчас летне-пашавага перыяду. Таму, калі падводзіліся яго вынікі, лепшым аператарам машыннага даення кіраўніцтва гаспадаркі не толькі выказала словы ўдзячнасці, але і ўручыла невялікія грашовыя прэміі. Іх атрымалі Ірына Рубіс, Галіна Рагалевіч і Валянціна Бурак. Не засталася пазаўвагай і праца аператараў па вырошчванню маладняку, якія за летні час дабіліся найвышэйшых сярэднясутачных прываг. У ліку іх Антаніна Агіевіч, Наталля Савіч і Ірына Кудзелька.
Цяпер перад жывёлаводамі пастаўлены новыя задачы. За час зімне-стойлавага ўтрымання статка яны павінны надаіць ад каровы па 3000 кілаграмаў малака і атрымаць па 800 грамаў сярэднясутачных прываг на вырошчванні жывёлы.