Работы на дарогах працягваюцца

Па даўняй традыцыі работнікі Жыткавіцкага ДБУ-21 працуюць як на нашых дарогах, так і ў суседнім Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. На магістральнай дарозе М-10 Гомель-Кобрын на адведзеных участках дарожная магістраль была адрамантавана на адлегласці ў 13,3 кіламетра.


У нашым райцэнтры было даведзена да ладу дарожнае палатно на вуліцах Кірава, Паўночная, Суворава, што ў мікрараёне Паўночны. Працягваюцца работы на лесагаспадарчай дарозе Ацкаванае-Поўчын.


За 8 месяцаў уласнымі сіламі дарожна-будаўнічага ўпраўлення было асвоена 15,1 мільярда рублёў капітальных укладанняў, што значна больш адпаведнага перыяду мінулага года.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.