Плён кукурузнага палетка

З кожным днём блізіцца да завяршэння ўборка кукурузы. На цяперашні час гаспадаркі вядуць з гэтай культуры не толькі нарыхтоўку сіласу, але і ўбіраюць яе на зерне. У адкрытым акцыянерным таварыстве “Тураўшчына” на кукурузным палетку сёлета ўстаноўлены своеасаблівы рэкорд раёна па ўраджайнасці. На сваіх палях мясцовыя земляробы атрымалі з кожнага гектара па 150 цэнтнераў зерня кукурузы.


Намалот са ста гектараў склаў паўтары тысячы тон. Варта адзначыць па гэтаму сельгаспрадпрыемству і тое, што і выхад масы з кожнага гектара кукурузы тут адзін з самых высокіх у раёне, больш за чатырыста цэнтнераў.


Усяго ў сельгаспрадпрыемствах кукуруза ўбрана на сілас больш чым на сямі тысячах гектарах, з адведзеных пад яе 8691. На зімоўку грамадскаму статку закладзена больш ста шасцідзесяці тысяч тон гэтага спажыўнага корму, намалочана амаль шэсць тысяч тон зерня. Відавочна, што плён працы на кукурузным палетку раёна складваецца даволі нядрэнна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.