Паказаць прафесіяналізм
У гэтыя дні прадстаўніца нашага раёна прымае ўдзел у абласным конкурсе “Лепшы па прафесіі” сярод маладых аператараў машыннага даення. Праходзіць гэтае маладзёжнае працоўнае саперніцтва ў Рагачоўскім раёне на базе адкрытага акцыянернага таварыства “Ціхінічы”.
Прадстаўляе Жыткаўшчыну на абласным мерапрыемстве аператар машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства “Тураўшчына” Вольга Чэчка. Аператарам машыннага даення яна працуе пяць гадоў. Па выніках мінулага года сярэдні надой ад адной каровы яе групы склаў 4580 кілаграмаў малака. А ўсяго за год Вольга Аляксандраўна надаіла ад сваіх гадаванцаў 272,3 тоны малака. Цяпер такі ж прафесіяналізм варта паказаць ёй і на конкурсе, каб і тут дабіцца высокіх нядрэнных вынікаў.