Будзе не цесна

Да наваселля рыхтуецца Жыткавіцкае аддзяленне Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутранных спраў Рэспублікі Беларусь. Побач з яго цяперашняй базай распачалося ўзвядзенне новага аднапавярховага будынка з мансардаю.


Неабходнасць пашырэння плошчаў тут наспела даўно, будынак стаў цеснаватым. Новыя кабінеты супрацоўнікаў будуць больш прасторнымі, такім чынам прыкметна палепшацца і ўмовы працы. Праўда, да ўлазінаў прыйдзецца пачакаць некаторы час. Работы толькі распачаліся, на ўчастку ідзе закладка падмурка. Начальнік аддзялення Дэпартамента аховы Андрэй Грамак спадзяецца, што недзе праз год аб’ект удасца здаць пад ключ. Фінансуецца будоўля за кошт уласных сродкаў і з дапамогаю абласнога і рэспубліканскага ведамстваў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.