Арганіка пад яравую сяўбу

Сто семдзесят тысяч тон арганічных угнаенняў запланавана назапасіць пад сяўбу яравых культур. У гэтыя дні практычна ва ўсіх гаспадарках распачата праца ў гэтым накірунку.


На цяперашні час запас арганікі, створаны ў сельгаспрадпрыемствах пад сяўбу яравых складае больш дваццаці пяці тысяч тон. Нельга не сказаць, што назапашаныя ўгнаенні не залежваюцца, а адразу вывозяцца на палеткі. Вывезена іх больш дваццаці двух тысяч тон. Вынікова працуюць з арганікай земляробы КСУПа “Дзякавічы”. Тут з планавых сямі тысяч тон арганічных угнаенняў ужо вывезена на палі пад сяўбу вясной пяць тысяч тон.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.