Крадзеж з канторы і раддома
Крадзеж з канторы и раддома з адміністрацыйнага будынка ў ААТ “Тураўшчына” ўчынілі крадзёж злаўмыснікі ў адну з вераснёўскіх начэй.
Бралі злодзеі камп’ютэрную тэхніку. У выніку іх дзеянняў акцыянернае таварыства не далічылася двух наутбукаў, трох манітораў і іншых частак камп’ютараў. Урон ацэньваецца ў пяць мільёнаў рублёў.
Яшчэ адзін злаўмыснік абраў аб’ектам свайго замаху радзільнае аддзяленне Жыткавіцкай ЦРБ. Відаць, у дзяцінстве наслухаўся ад дарослых, што дзяцей купляюць за грошы. Вось і вырашыў гэта праверыць. Раніцай залез у адну з палат аддзялення адкуль украў 270 тысяч рублёў у адной з пацыентак з вёскі Лагвошчы. Толькі злаўмысніку рана радавацца ад таго, што яго ўяўленні маленства пра з’яўленне дзяцей апраўдаліся. Супрацоўнікі міліцыі развеюць іх у час следства імгненна, а яшчэ і нагадаюць пра тое, што браць чужога нельга.
Па матэрыялах РАУС падрыхтаваў С. МІКАЛАЕЎ.