Кірмаш парадаваў

Больш пяцідзесяці мільёнаў рублёў выручылі сельгасвытворцы падчас другога восеньскага кірмашу, які адбыўся напрыканцы мінулага тыдня ў райцэнтры.


Гэта сведчыць, што вяскоўцы парадавалі гараджан багатым асартыментам прадукцыі палеткаў і ферм. Асабліва бойка вялі гандаль прадстаўнікі філіяла «Тураўскі кансервавы завод» ААТ «Тураўшчына», райагратэхсервісу КСУПа «Коленскае», якія атрымалі, адпаведна, і найбольшую выручку — 12, 10 і амаль 5 мільёнаў рублёў. Парадаваў жыхароў райцэнтра восеньскі кірмаш не толькі багаццем сельскагаспадарчай прадукцыі, але і шматлікімі музычнымі нумарамі, якія гучалі увесь час, калі вёўся гандаль.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.