З любоўю і трывогай пра край родны
Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч нарадзіўся ў 1967 годзе ў вёсцы Вятчын Жыткавіцкага раёна. Са сваёй маленькай радзімай звязаны раз і назаўсёды, як ніхто, бадай, у нашым вялікім Гомельскім рэгіёне. Міжволі згадваецца: все писатели в столице, один Шолохов в станице. І сапраўды, скончыўшы мясцовую школу, Уладзімір паступіў у Мінскі педагагічны інстытут, на філалагічны факультэт, дзе вучыўся ў вядомых педагогаў не толькі навуцы слова, але і ягонаму гучанню, бо ўдзельнічаў у славутым тэатры мастацкага слова А. Каляды.
Read more