Творчая перамога. Творчых людзей
27 мая ў Гомелі ўзнагароджвалі пераможцаў штогадовага абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый газет, арганізацый радыё і тэлебачання, журналістаў, якія працуюць на тэрыторыі нашай вобласці. Цырымонія праходзіла ў абласным грамадска-культурным цэнтры. Сёлета вызначаны 13 пераможцаў. Гэта лепшыя журналісты друкаваных і электронных СМІ, фотакарэспандэнты, творчыя калектывы. І дзве ўзнагароды – у прадстаўнікоў нашай газеты.
Сярод пераможцаў у намінацыі “Лепшы журналіст” – галоўны рэдактар “НП” Уладзімір Гаўрыловіч. Журы высока ацаніла нарысы і замалёўкі пра простых людзей Жыткаўшчыны, якія напісаны з любоўю і непасрэднасцю. Аўтар ганарыцца тым, што жыве побач з імі, працуе дзеля іх…
А ў намінацыі «Лепшы фотакарэспандэнт» сярод пераможцаў высокага конкурсу і фотакор газеты Вікенцій Кіжнёў. Шмат гадоў працуе ў выданні фотамайстар, імкнецца захаваць краявіды роднага краю, лепшых прадстаўнікоў свайго раёна каляровымі фотафарбамі.