Пётр Кальцоў: “Для мяне прафсаюз – гэта жыццё!”

Добрая вестка прыйшла ў рэдакцыю нашай газеты: міжнародным аб’яднаннем прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі за актыўную працу ў Беларускім прафесіянальным саюзе работнікаў адукацыі і навукі  па абароне законных правоў членаў прафсаюза, асабісты ўклад у паспяховае выкананне сацыяльных праграм, у развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства, прафсаюзнага руху, міжнароднага прафсаюзнага супрацоўніцтва ўзнагароджаны  ганаровай граматай МАП “Адукацыя і навука” старшыня Жыткавіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Пётр Іванавіч Кальцоў. Мы вырашылі павіншаваць прафсаюзнага лідара з узнагародай і адначасова папрасілі рассказаць, што значыць у яго жыцці прафсаюзны рух увогуле.


— Пётр Іванавіч, што для вас прафсаюз?


— Прафсаюз для мяне — гэта найперш прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі, адно з самых арганізаваных сацыяльна-значных грамадскіх аб’яднанняў, што згуртавала людзей інтэлектуальнай працы, здольных уплываць на становішча спраў як у галіне ў цэлым, так і ў канкрэтным працоўным калектыве ў прыватнасці. Для мяне прафсаюз – гэта маё жыццё, гэта магчымасць самарэалізацыі, аддачы сябе цалкам служэнню людзям, своечасовы прыход ім на дапамогу ў цяжкую хвіліну.


— А што, на ваш погляд, удалося зрабіць прафсаюзу, адным з рэгіянальных лідараў вы з’яўляецеся, за апошнія гады?


— Найперш, і гэта вельмі важна, дабіцца прызнання прафсаюза сусветнай грамадскасцю, стварыць стройную сістэму сацыяльнага партнёрства паміж органамі адукацыі і камітэтамі прафсаюза, не дапусціць скарачэння педагагічных работнікаў пры пераходзе на адзінаццацігадовую сярэднюю адукацыю, умацаваць аўтарытэт першаснай прафсаюзнай арганізацыі ў калектыве.


— А што з’яўляецца вызначальным у працы прафсаюза на бліжэйшы час?


— Гэтых задач зараз нямала. Найперш – павышэнне сацыяльнага статусу педагагічных працоўных: павелічэнне заробку працаўнікоў галіны, дамагацца выдзялення сродкаў на фінансаванне галіны ў поўным аб’еме, дамагацца мер матэрыяльнага стымулявання пры заключэнні кантрактаў, вяртанне ільгот іншагароднім студэнтам. І, зразумела, далейшае ўмацаванне міжнароднага прафсаюзнага руху.


— Віншуем вас з узнагародай! Які настрой     пасля яе атрымання?


— Працоўны. Працаваць і толькі працаваць. Другога не дадзена.


Запісаў У. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.