Стартавала корманарыхтоўка
Старт корманарыхтоўцы дадзены ў КСУПе “Коленскае”. Асноўныя высілкі мясцовых механізатараў зараз засяроджаны на касьбе траў і нарыхтоўцы сена.
На цяперашні час пад павеці ў гаспадарцы закладзена 60 тон гэтага корму.
Прыступілі ў сельгаспрадпрыемстве і да назапашвання сенажу. Усяго для грамадскага статка тут запланавана нарыхтаваць 900 тон сена, 6 тысяч тон сенажу і 14400 тон сіласу.
С. БЕЛКА.