Годна выступалі прадстаўнікі нашага раёна на рэспубліканскім фестывалі сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці”, які прайшоў у г. слоніме. Дыпломы лаўрэатаў II ступені за высокае выканальніцкае майстэрства ўручаны сямейным ансамблям Лой (раённы цэнтр фальклору) і Абібок (Запясоцкі сельскі Дом культуры).
Гэта не адзіныя ўзнагароды, якімі адзначаны таленты жыткаўчан. Сям’я Лой за прадэманстраваную выставу народнай творчасці атрымала ад арганізатараў спецыяльны прыз, а сям’я Абібок за майстэрскае валоданне музычнымі інструментамі – прыз глядацкіх сімпатый. Парадавалі нашы землякі сваёй творчасцю не толькі гледачоў на фестывалі, але і жыхароў шэрагу аграгарадкоў Слонімскага раёна, дзеля якіх давалі канцэрты.