Калейдоскоп новостей

Прыватнікі павялічваюць продаж


Павялічваецца на цяперашні час продаж лішкаў малака насельніцтвам дзяржаве.


Сёння дзённы збор малака, якое закупляецца на тэрыторыі раёна ў прыватных гаспадарках, складае амаль сем тон. Калі параўноўваць з леташнім, то цяпер малака прыватнікамі прадаецца больш чым на сямсот кілаграмаў. Традыцыйна высокай актыўнасцю вызначаюцца малаказдатчыкі Марохараўскага і Дзякавіцкага сельсаветаў. У разліку на адну прыватную карову тут прадаецца штодзённа больш чым па чатыры кіраграмы малака. Нядрэнна складваюцца справы па закупу малака ў Руднянскім і Людзяневіцкім сельсаветах.


Расце тэхнічны патэнцыял


Дваццаць адзінак рознай кормаздабываючай і корманарыхтоўчай тэхнікі для сёлетняй уборкі траў першым укосам набыта сельгаспрадпрыемствамі раёна.


Машынна-трактарныя паркі гаспадарак папоўніліся новымі касілкамі, граблямі, прэсамі, кормаздабываючымі комплексамі. Асабліва значна палепшылі сітуацыю з корманарыхтоўчай тэхнікай у КСУПах «Чырвоны Бор», «Марохараўскі», «Людзяневічы», дзе закуплена адпаведна пяць і па чатыры адзінкі спецыяльных машын і агрэгатаў для ўборкі траў.


Несумненна, гэта дазволіць мясцовым механізатарам больш плённа працаваць на кармавых угоддзях, дзе ў гэтыя дні шырыцца фронт работ.


Эх, Лявоніха мая…


З узнагародамі вярнуліся прадстаўнікі Жыткаўшчыны з 5-га абласнога агляду-конкурсу танцавальных пар, выканаўцаў побытавых танцаў, які прайшоў у г. Калінкавічы.


Наш раён на мерапрыемстве прадстаўлялі 13 танцавальных пар з розных устаноў культуры: Дварэцкага і Бялёўскага ДК, Грабаўскага сельскага дома народнай творчасці, Старазалюціцкай бібліятэкі-клуба. На конкурсе сваё майстэрства танцоры прадэманстравалі ў выкананні «Полькі», «Карапета», «Лявоніхі», «Заёнец» і іншых беларускіх народных побытавых танцаў. І выступілі нашы прадстаўнікі арыгінальна і даволі нядрэнна. Танцавальная пара Дварэцкага ДК у складзе Міхаіла Тачылы і Ганны Катлярчук журы адзначана дыпломам конкурсу другой ступені. Таксама дыпломам узнагароджана танцавальная пара Івана і Марыі Малькевічаў з Грабаўскага сельскага дома народнай творчасці. Граматамі ацэнена і выступленне іншых удзельнікаў танцавальнага саперніцтва.


Карп свежы і вэнджаны


У рыбгасе «Белае» сёлета плануюць пашырыць асартымент прадукцыі. У дадатак да жывога карпа тут пачнуць выпускаць вяленую і вэнджаную рыбу. Для яе вытворчасці зараз рыхтуецца памяшканне, ідзе рэканструкцыя цэха.


У рыбгасе спадзяюцца, што новая прадукцыя знойдзе свайго спажыўца і дазволіць павялічыць аб’ём рэалізацыі рыбы. Дарэчы, гандаль таўсталобікам, белым амурам і карпам працягваецца круглы год як праз магазіны, так і на выяздным гандлі.


Каб хапіла рыбы і для продажу ў свежым выглядзе, і на перапрацоўку, гаспадарка сёлета плануе вырасціць не менш за 1100 тон прадукцыі. Пасля зарыблення сажалак зараз асноўнай задачай з’яўляецца захаванне тэхналогіі — падтрыманне тэмпературнага рэжыму і правільнае кармленне.


І задавальненне, і заробак


Праект адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці ажыццяўляецца ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання.


Быць карысным грамадству – пра гэта марыць большасць людзей з абмежаванымі магчымасцямі. На жаль, рэалізаваць свае здольнасці можа далёка не кожны з іх. Дапамагчы такім грамадзянам набыць прафесійныя веды і навыкі практычнай работы, развіць працоўныя здольнасці, адаптавацца на канкрэтным працоўным месцы і прызваныя такія праекты.


Упершыню работу інвалідам прапанавалі ў мінулым годзе. Два чалавекі, што наведваюць тэрытарыяльны цэнтр, займаліся рамонтам кніг, яшчэ адзін у адпаведнасці з атрыманай адукацыяй працаваў псіхолагам. Сёлета ў праекце задзейнічана адна маладая дзяўчына па прафесіі вышывальшчыца. За год, а настолькі разлічана праграма, яна павінна вышыць бісерам 14 пано памерам 30х40 см. За сваю работу рукадзельніца атрымае і зарплату.


Дарэчы сказаць, уменне ўпэўнена трымаць іголку ў руках яна набыла на занятках, што ладзяцца для маладых інвалідаў у тэрытарыяльным цэнтры. Для яго ўпрыгажэння і будуць выкарыстаны вышытыя карціны.


Настоящий шашлык


В скором времени приготовить это популярное блюдо по классическому рецепту из мяса баранины можно будет не выезжая за пределы района. В ОАО «Житковичихимсервис» приступили к выращиванию овец.


В подсобном хозяйстве предприятия уже есть свиноводческий комплекс с численностью поголовья почти в тысячу хрюшек. Это подразделение себя оправдывает стабильной прибылью: прямо на ферме молодняк покупает население, а мясо успешно реализуется через свой магазин. В скором времени ассортимент продукции собственного производства в нем будет расширен за счет новых видов мяса.


— Первые овцы, приобретенные в конце прошлого года, уже дали потомство, – сообщил директор ОАО «Житковичихимсервис»  Виктор Атливанов. – Теперь отара составляет 37 голов, пополнить которую планируют за счет приобретения породистых животных.


Нынешней весной предприятие стало готовиться к приему еще одних новичков – гусят. Для них соорудили выгульную площадку и водоем, а также помещение для содержания. Если первый опыт разведения окажется успешным, а на это очень надеются в акционерном обществе, то овце- и птицеводство здесь будут серьезно развивать. Как показало изучение рынка, спрос на такое диетическое мясо есть, найдется куда сбыть и овечью шерсть.


Бяздоннае багацце


Старадаўняя і ўнікальная песня “пахаванне стралы” выяўлена падчас фальклорнай экспедыцыі, якая днямі працавала ў нашым раёне.


Спецыялісты раённага цэнтра фальклору і абласнога цэнтра народнай творчасці вывучалі песенную і абрадавую спадчыну Жыткаўшчыны тры дні. За гэты час яны наведалі ўсе вёскі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка “Прыпяцкі”: Хлупін, Перароў, Перароўскі Млынок, Хваенск і Азяраны. Сабрана мноства розных па жанру фальклорных адзінак, выяўлены людзі, якія дасканала пра іх ведаюць і могуць перадаць нашчадкам.


На цяперашні час матэрыялы апра-цоўваюцца. Праведзена экспедыцыя ў рамках Дзяржаўнай праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся, каб зберагчы самабытныя традыцыі нашага краю.


Сом под запретом


Очередной нерестовый запрет теперь коснется только одного представителя ихтиофауны — сома обыкновенного. На протяжении месяца рыболовам- любителям тревожить его запрещено.


С 31 мая по 1 июля ловить сомов любыми способами запрещено. Именно в этот период у него начинается нерест.


Как сообщили в Туровской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь, любого представителя этого вида, выловленного в этот период вне зависимости от его размера, необходимо будет отпустить. В противном случае, если в улове рыболова будет обнаружена эта рыба, такие действия будут приравниваться к браконьерству, и наказываться в соответствии с нерестовым периодом — штрафные санкции увеличатся втрое.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.