Вясна. Сяўба. Чысціня і парадак…
У цэнтры ўвагі была і адміністрацыйная практыка аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, раённых службаў па пытаннях добраўпарадкавання і навядзенню належнага парадку на тэрыторыі раёна. На нарадзе прадэманстраваны цыкл фотаматэрыялаў, якія сведчаць аб абыякавасці як жыхароў горада Жыткавічы, так і кантралюючых службаў да навядзення парадку. Кіраўнік райвыканкама запатрабаваў на працягу тыдня ўсе выяўленыя недахопы ліквідаваць. Адзначалася, што мясцовыя ўладныя структуры працуюць недастакова з насельніцтвам па падтрыманню належнага санітарнага парадку.
На працягу мінулага тыдня адбыўся пажар у прыватным доме ў Тураве з-за неасцярожнага абыходжання з агнём. На жаль, негледзячы на забарону і аб’яўленне пажаранебяспечнага перыяду, выяўлена супрацоўнікамі РАНС 16 выпадкаў выпальвання расліннасці і смецця, што забаронена. Віноўнікі прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.
Асноўная задача дня – правядзенне пасяўной кампаніі. Яна павінна прайсці якасна і ў запланаваныя тэрміны, падкрэсліў М. Какора. За кожным сельгаспрадпрыемствам замацаваны адказныя асобы райвыканкама. Тэмпы пасяўной павялічваюцца – з мінулай пятніцы ўся наяўная тэхніка выйшла ў поле. Абмеркавана шырокае кола арганізацыйных пытанняў, якія неабходна вырашыць АПК у бліжэйшы час.
Заслухана справаздача майстра КУП “Жыткавіцкі камунальнік” Т. Гарыст аб працы наглядальнай камісіі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай акругі №1 г.Жыткавічы. Як адзначалася, ёсць станоўчыя вынікі такой працы. Аднак, на думку кіраўніка раёна, недахопаў вельмі шмат. Над вырашэннем іх патрэбна працаваць больш актыўна і якаснай. Аналіз аператыўнай абстаноўкі за мінулы тыдзень наступны: зарэгістраваны 142 звароты ў РАУС, сямейных скандалаў — 27, узбуджана 7 крымінальных спраў, 6 раскрыта. Адбылося 8 ДТП, затрымана 17 вадзіцеляў у стане алкагольнага ап’янення, 82 парушэнні хуткаснага рэжыму, 13 пешаходаў парушылі правілы дарожнага руху.
На нарадзе выступіў з інфармацыяй начальнік Тураўскай інспекцыі аховы жывёльнага свету і навакольнага асяроддзя А. Маркевіч аб парушэннях заканадаўства аб рыбалоўстве і паляванні на тэрыторыі раёна.
У цэнтры ўвагі апаратнай нарады былі пытанні: выкананне прагнозных паказчыкаў, дзейнасць галін вытворчай і сацыяльных сфер, агучаны праблемы, якія патрабуюць аператыўнага ўмяшальніцтва і вырашэння, выканання праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся, Дэкрэта №18 аб абавязаных асобах.
Па матэрыялах райвыканкама.