Вялікая Айчынная вайна зноў нагадала аб сабе смертаносным боепрыпасам.
Мінамётную міну часоў мінулай вайны выкапалі падчас рыцця траншэі на будоўлі кацельні ў былым ваенным гарадку. Адразу работы былі прыпынены, а небяспечная знаходка ўзята пад ахову супрацоўнікамі міліцыі. Выкліканыя сапёры на другі дзень абясшкодзілі боепрыпас. Сёлета гэта першы выпадак, калі на тэрыторыі раёна выяўлены ўзрыванебяспечны прадмет. У мінулым годзе сапёрам даводзілася наведвацца ў раён, каб абясшкодзіць знойдзеныя боепрыпасы часоў вайны, чатыры разы, падчас іх вайскоўцамі знішчаны чатыры артылерыйскія снарады і адна мінамётная міна. Як адзначыў ваенны камісар Мікалай Акунец, пры выяўленні ўзрыванебяспечных прадметаў неабходна адразу паведамляць у райваенкамат па тэлефоне 21551, і ні ў якім разе не трэба іх чапаць рукамі, бо яны могуць узарвацца.
С. МІКАЛАЕЎ.