Саперніцтва як стымул

Асноўныя клопаты працаўнікоў КСУПа “Людзяневічы” ў гэтыя дні засярофджаны на палетках, дзе вядуцца самыя розныя работы. У гаспадарцы на гэты час для ўдзельнікаў сяўбы вырашылі не толькі пытанні матэрыяльнага і вытворчага характару, але і маральнага стымулявання, якое асноўваецца на працоўным саперніцтве.


Зараз па кожнаму віду работ ужо вызначыліся яго лідары. Так, на падрыхтоўцы глебы лепшы вытворчы паказчык мае механізатар Аляксандр Мікалаевіч Бруцкі, які з пачатку палявых работ правёў дыскаванне на больш чым  300 гектарах. Вячаслаў Чэркас плённа папрацаваў на ўнясенні мінеральных угнаенняў, выканаўшы гэтую работу на 955 гектарах. Цяпер ён разам з Віталем Ханеня лідыруе і на ўнясенні арганікі. Кожны з гэтых механізатараў ужо ўнёс у глебу па дзве тысячы тон. Выніковую працу на ўнясенні арганікі забяспечвае Уладзімір Піскун, які загружае ўгнаенні. На яго рахунку ўжо больш шасці тысяч тон пагружаных угнаенняў. На сяўбе яравых зерневых культур лідзіруе ва ўнутрыгаспадарчым працоўным саперніцтве Міхаіл Стахіевіч, які засеяў больш 200 гектараў, а на ворыве — Валерый Савіцкі, які ўзараў паўтары сотні гектараў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.