РадАЎніца

З трох найвялікшых праваслаўных свят — Ражство Хрыстова, ці Каляды, Тройцы і Пасхі — Вялікадня, гэтае свята самае светлае, велічнае, радаснае — вясенняе. Мінула зіма з марозам і сцюжай. дачакаліся цяпла — ужо адно гэта радуе. над зямлёю ўладарыць вясна, гімн якой несціхана і ўрачыста выконвае птушыны хор — і яны радуюцца вяртанню на радзіму. І першыя кветкі, і паводка, і зелянеючы лес, і свежая рунь…


«Пасха» — азначае «пераход», «пазбаўленне», па старому Завету Бібліі, яўрэяў ад егіпецкага рабства. Хрысціяне, святкуючы новазаветную Пасху, маюць на мэце пазбаўленне чалавека праз Хрыста ад рабства д’ябла і дараванне жыцця і вечнага блажэнства. Так напісана ў Кнізе кніг — Бібліі.


І ў першы аўторак пасля Пасхі Царква, раздзяляючы радасць уваскрэсення Хрыста, у надзеі на ўсеагульнае ўваскрэшанне, памінае памерлых. Гэты дзень таму і называецца радаўніца — радавацца. Здаўна існуе звычай наведваць на Радаўніцу магілы сваіх блізкіх і родных. Загадзя прыбіраюць месца іх вечнага прытулку, фарбуюць агароджы, выносяць смецце, што назбіралася за зіму. І прыйшоўшы сюды ў святочны дзень, упрыгожваюць магілы кветкамі, стужкамі, пацеркамі. Добра тое, што паступова знік стары звычай прама на магілах выпіваць і закусваць — памінаць.


Кожны год радаўніца — гэта незвычайны дзень, урачыста-жалобны, і адначасова радасны — дзякуй Богу, мы, што прыйшлі сёння сюды, — жывыя і здаровыя, што прыйшла яшчэ адна вясна, што ў гэты дзень сустрэў сваякоў, сяброў, знаёмых, якіх нярэдка толькі і можна ўбачыць у такі дзень, калі на могілкі прыязджаюць, каб памянуць памерлых родных, людзі ледзь не са ўсяго свету. Ажыўленне, тлум, і плач, і радасныя абдымкі — чаго толькі не ўбачыш на Радаўніцу на могілках…


Сапраўды, як у песні — свята са слязамі на вачах….

В. Феранц.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.