На веснавых палетках

Аграрыі раёна паспяхова справіліся з сяўбой ранніх зерневых і зернебабовых культур. Па стану на 18 красавіка яны пасеяны на плошчы 3865 гектараў. Найбольшыя аб’ёмы ранніх каласавых культур пасеялі працаўнікі КСУПаў “Людзяневічы”, “Чырвоны Бор”, “Марохараўскі” і адкрытага акцыянернага таварыства Тураўшчына”.


Да пасадкі бульбы ў гэтыя дні прыступілі механізатары КСУПаў “Бялёў” і Марохараўскі”. Усяго ў раёне сёлета пад “другі хлеб” будзе адведзена 492 гектары. Традыцыйна, самыя вялікія пасадкі бульбы будуць у КСУПе “Бялёў”, ААТ “Тураўшчына” і сялянскай гаспадарцы М.Р. Шруба.


Прыйшла чарга і кукурузы. На вышэйадзначаную дату яе пачалі сеяць у КСУПах “Коленскае” і “Марохараўскі”. Усяго бягучай вясной кукуруза будзе пасеяна на 9390 гектарах, з якіх 3100 гектараў па зерневай тэхналогіі.


 На 93 працэнты працаўнікі КСУПа “Коленскае” справіліся з заданнем па пасеву агародніны. Мясцовыя механізатары пасеялі ўжо цыбулю, сталовыя буракі, моркву. Вядуць сяўбы агародніны і ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Тураўшчына”. Тут сеюць цыбулю і гарох. Усяго агароднінныя культуры ў раёне зоймуць амаль тысячу гектараў.


Падрыхтавана па матэрыялах райсельгасхарчу.

На веснавых Палетках

Да сяўбы ранніх каласавых прыступілі ў гаспадарках раёна. Іх бягучай вясной патрэбна пасеяць 4458 гектараў. Па стану на 4 красавіка гэтая работа выканана амаль на сямістах гектарах. Асабліва плённа вядуць сяўбу яравых зерневых і зернебабовых культур земляробы камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Коленскае”, дзе на вышэйазначаную дату засеяна 235 гектараў ранніх каласавых культур. 142 гектары і 123 адпаведна здолелі засеяць працаўнікі КСУПаў “Людзяневічы” і “Чырвоны Бор”.


Вядзецца ў сельгаспрадпрыемствах і падсеў шматгадовых траў. Выканаць гэтую работу неабходна ў раёне на 2500 гектарах. Лепшыя вынікі на гэтым участку пасяўнога канвеера маюць працаўнікі КСУПаў “Коленскае”, “Марохараўскі” і “Людзяневічы”


Аб’ёмы на гэтую веснавую сяўбу значна павялічыліся. Усяго патрэбна засеяць аграрыям раёна 16179 гектараў. Работа гэтая выканана амаль на васьмістах гектарах, або на пяці працэнтах плошчаў.


На 1474 гектарах у гаспадарках праведзена падрыхтоўка глебы пад сяўбу, што складае дзевяць працэнтаў да запланаванага. Найбольшыя плошчы падрыхтаваны ў КСУПах “Коленскае” і “Чырвоны Бор”. Ніжэй сярэднераённага паказчыка ў працэнтных суадносінах падрыхтавана глеба пад сяўбу ў ААТ “Тураўшчына”, КСУПах “Марохараўскі» і “Людзяневічы”.


Вядуцца работы і на палетках азімых культур. Азімыя зерневыя займаюць у раёне 8209 гектараў, азімы рапс – 2380 гектараў. Падкормкі мінеральнымі тукамі праведзены на іх адпаведна па стану на чацвёртае красавіка адпаведна на 3652 і 1437 гектарах, што складае 44 і 60 працэнтаў да задання. На другой палове плошчаў ідуць падкормкі азімых зерневых культур у КСУПах “Дзякавічы”, “Коленскае”, ААТ “Тураўшчына”, азімага рапсу – у КСУПах “Бялёў”, “Марохараўскі”. Земляробы сельгаспрадпрыемстваў “Коленскае” і “Чырвоны Бор” з падкормкамі пасеваў азімага рапсу справіліся поўнасцю.


Вялікая ўвага надаецца ў гаспадарках доглядным мерапрыемствам на шматгадовых травах, сенакосах і выпасах. Тут праводзяцца падкормкі мінеральнымі тукамі і баранаванне. Паспяхова працуюць на гэтых работах механізатары КСУПаў “Коленскае”, “Бялёў”, ААТ “Тураўшчына” і іншых. Дарэчы падкормкі мінеральнымі тукамі шматгадовых траў у раёне практычна завершаны.


Не спыняюцца работы ў гаспадарках і па ўнясенню арганічных угнаенняў. Іх унесена 250 тысяч тон, у тым ліку пад яравую сяўбу 81,2 тысячы тон на плошчы 701 гектар. Падрыхтавана па матэрыялах райсельгасхарчу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.