Абсягі культуры Захоўваць і падтрымліваць традыцыйную культуру

Дзяржаўная праграма “Культура Беларусі” на 2011-2015 гады ўяўляе сабой дзяржаўную стратэгію па развіццю і эфектыўнаму выкарыстанню культурнага патэнцыялу, інавацый у сферы культуры. Асноўныя напрамкі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” — захаванне і развіццё матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны, падтрымка і развіццё народнай творчасці.


Вывучэннем, захаваннем і папулярызацыяй традыцыйнай культуры ў раёне займаецца сем клубных устаноў новай тыпалогіі: раённы цэнтр фальклору, раённы цэнтр рамёстваў, Верасніцкі і Рычоўскі цэнтры традыцыйнай культуры, Буразьскі сельскі клуб фальклору, Грабаўскі сельскі дом народных традыцый, Чырваназоркаўскі клуб-музей.


З мэтай захавання, пераемнасці, папулярызацыі традыцыйнай культуры раённым метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы аддзела культуры на базе клубных устаноў Верасніцкага сельскага Савета быў праведзены семінар па тэме “Роля ўстаноў культуры ў захаванні нацыянальнай культуры”.


Распачаў семінар начальнік аддзела культуры С.Агіевіч, які ў сваім выступленні вызначыў праблемнае поле семінару – аналіз актуальных праблем і магчымасцей у захаванні і адраджэнні рэгіянальнай традыцыйнай культуры.


Прадоўжыўся семінар канцэртам-прывітаннем народных аматарскіх калектываў Запясоцкага сельскага клуба: фальклорна-этнаграфічнага гурта “Запясочанка” і сямейнага ансамбля “Абібок”, якія прадэманстравалі ўдзельнікам семінара высокае музычна-песеннае майстэрства.


Істотным вынікам семінару з’явіўся прагляд старажытных народных абрадаў агульна-сямейных зносін “Пірагі” і “Меранне сарочак”, якія паказалі ўдзельнікі народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Лянок” Буразьскага сельскага клуба фальклору і народнага ансамбля народнай песні “Верас” Верасніцкага цэнтра традыцыйнай культуры.


Сваімі думкамі, вопытам і праблемамі ў вырашэнні задач па адраджэнню рэгіянальнай культуры з работнікамі культуры раёна падзяліліся загадчыца Запясоцкага сельскага клуба Г. Кот, дырэктар Верасніцкага ЦТК С. Ляшкевіч, загадчыца Буразьскага сельскага клуба фальклору А. Дарошка, носьбіты фальклору вёскі Буразь, старэйшыя ўдзельніцы народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Лянок” Кацярына Сцяпанаўна Блоцкая і Вольга Цімафееўна Струк.


У завяршэнні кіраўніком народнага ансамбля народнай песні “Верас” Верасніцкага ЦТК В. Калоська быў праведзены майстар-клас для кіраўнікоў аматарскіх калектываў.


Пры падвядзенні вынікаў семінару дырэктар раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Л. Грыб азнаёміла ўдзельнікаў вучобы з шэрагам тэматычных мерапрыемстваў, якія плануецца правесці з мэтай захавання і падтрымкі традыцыйнай культуры ў 2011 годзе: удзел у абласным конкурсе побытавых танцаў; правядзенне раённага і ўдзел у абласным конкурсе культарганізатараў “Гульні з бабулінага куфэрка”, правядзенне святаў народнай творчасці “Жывая вада бацькоўскіх крыніц” (аграгарадок Рычоў), “Спас – усяму час” (аграгарадок Бялёў).


Яна ж адзначыла недахоп у рабоце ўстаноў культуры па адраджэнню і развіццю відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія бытуюць на тэрыторыі Жыткаўшчыны.


Творчы семінар паказаў, што на сучасным этапе пытанні аховы, адраджэння традыцыйнай культуры знаходзяць усё большае разуменне з боку работнікаў культуры, якія непасрэдна звязаны з ажыццяўленнем культурнай палітыкі дзяржавы.


Л. ГРЫБ, дырэктар раённага музычнага цэнтра народнай творчасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.