Упэўнены курс флагмана

Адным з найбольш дынамічна развіваючыхся прадпрыемстваў прамысловасці нашага раёна па-ранейшаму застаецца адкрытае акцыянернае таварыства “Сатурн-1” – сапраўдны флагман у гэтай галіне народнай гаспадаркі.


Яно было заснавана ў 1991 годзе як арэнднае прадпрыемства пры Жыткавіцкім маторабудаўнічым заводзе. Пачыналася ўсё з вырабу зубных каронак, пакойчыка ў дваццаць квадратных метраў і маленькага цэха пры заводзе. У 1994 годзе на тэрыторыі ўласнасці акцыянернага таварыства быў пабудаваны новы цэх. А ўжо пяццю гадамі пазней прадпрыемства “Сатурн” стала адкрытым акцыянерным таварыствам без долі дзяржавы. А сёння мы можам гаварыць пра ААТ “Сатурн-1” як пра стабільнае, моцнае прадпрыемства. Яно сваёй прадукцыяй дастойна заяўляе пра сябе ў рыначных умовах, у апошнія гады сапраўды дабіваецца значных вынікаў. А ў намінацыі “вытворчасць прамысловай прадукцыі” яго працалюбівы, ініцыятыўны кіраўнік, здольны арганізатар Міхаіл Саскевіч неаднаразова прызнаваўся лепшым прадпрымальнікам вобласці і краіны.


Павелічэнне аб’ёму рэалізацыі вырабленай прадукцыі адбываецца за кошт засваення новых відаў прадукцыі ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы імпартазамяшчэння. Сродкі інвестыруюцца ў абнаўленне, мадэрнізацыю асноўных фондаў, газіфікацыю вытворчай базы ў адпаведнасці з патрабаваннямі праграмы па якасці, сучаснымі вытворчымі тэхналогіямі, праграмы газіфікацыі і энергазберажэння. Асвойваюцца і вырабляюцца новыя віды прадукцыі для Беларускай чыгункі, Мазырскага завода ЖБВ, ААТ “Беларуськалій” і г.д. Настойлівы і мэтанакіраваны кіраўнік і граматная каманда прафесіяналаў працягваюць заключаць узаемавыгадныя кантракты з рознымі спажыўцамі ў нашай краіне. Сатурнаўцы ўдала стартавалі і ў новым годзе.


Варта адзначыць, што за апошнія дзесяць гадоў прадпрыемства працуе толькі на рост: вытворчасці, зарплаты, развіцця. Наяўныя тэхналагічныя магутнасці на сённяшні дзень тут даюць магчымасці выконваць поўны цыкл апрацоўкі цэлага шэрагу даволі складаных у тэхналагічным плане дэталяў ад атрымання нарыхтовак да фінішных аперацый. Працаваць у “Сатурне” жадаюць многія, людзей сюды адбіраюць, можна сказаць, на конкурснай аснове. Асабліва спецыялістаў, бо далёка не кожны сапраўды можа працаваць на суперсучасным абсталяванні. А прадстаўляць перадавы калектыў метлаапрацоўшчыкаў на раённым злёце перадавікоў будуць штампоўшчык 5 разраду Мікалай Рамановіч, токар 6 разраду Сяргей Меляшчэня і аператар праекцыйнай апаратуры і газарэзальнай машыны 4 разраду Ігар Капыцін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.