Са святам жанчын
Шмат цёплых віншаванняў з нагоды 8 Сакавіка атрымалі прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва Жыткаўшчыны на ўрачыстым мерапрыемстве ад кіраўніцтва раёна.
На свяце, якое прайшло ў мінулую пятніцу, у адрас жанчын прагучала шмат цёплых і шчырых пажаданняў, слоў удзячнасці, як захавальніцам сямейнага ачага і старанным працаўніцам. А яшчэ на ўрачыстасці для іх было выканана нямала цудоўных і душэўных канцэртных нумароў.