РАЗМОВА АБ РАЗВІЦЦІ РЭГІЁНА

Гомельская абласная журналісцкая арганізацыя і Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” на базе пярвічнай журналісцкай арганізацыі і рэгіянальнага цэнтра саюза пісьменнікаў правялі творчы семінар па асвятленні ў рэгіянальных СМІ пытанняў устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Прыпяцкага Палесся.


Аб практыцы асвятлення дзяржаўнай праграмы галоўных рэдактараў, прадстаўнікоў пісьменніцкай арганізацыі праінфармаваў галоўны рэдактар “Новага Палесся” У. Гаўрыловіч. У семінары прынялі ўдзел і выступілі першы намеснік Саюза журналістаў Беларусі Р. Сакалоўскі, старшыня абласной журналісцкай арганізацыі, галоўны рэдактар “Гомельскай праўды” С. Бяспалы, члены савета абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Кіраўнікі СМІ вобласці далі высокую ацэнку падыходам творчага калектыву “Новага Палесся” па асвятленню праграмы. У рамках семінара кіраўнікі СМІ, паэты і пісьменнікі наведалі мемарыяльны музей М. Гамолкі ў САШ №1 г. Жыткавічы, які пабудаваны ў рамках Дзяржаўнай праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся.


Д. ІВАНОЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.