«Бывай, зіма, прывітанне, вясна!»
Весела, з песнямі і танцамі ды рознымі забавамі прайшло свята провадаў зімы ў райцэнтры.
Шмат розных мерапрыемстваў прапанавалі жыткаўчанам арганізатары свята Масленіца. Кожны мог знайсці сабе забаву па густу: паслухаць песні ў выкананні самадзейных калектываў, паглядзець тэатралізаванае прадстаўленне, паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах, а таксама ў дзеі спальвання пудзіла зімы. Ну, і канешне ж, усе, хто жадаў, мог пакаштаваць блінцоў галоўнага сімвала свята, які атаясамліваецца з Сонцам.