НАДЗЕЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ.САПРАЎДНЫЯ СЯБРЫ

Два дзесяцігоддзі звязваюць раённую газету “Новае Палессе” з Мазырскай друкарняй – адным з самых паважаных друкарскіх цэнтраў не толькі Палесся, але і Беларусі. З верасня 1877 года бярэ свой адлік прадпрыемства – тады яна працавала на базе запалкавай фабрыкі “Молния”. Як і ў дарэвалюцыйныя часы, так і сёння КПУП “Калор” запяспечвала цэнтральнае Палессе рознай бланачнай прадукцыяй. Тут была развіта і газетная справа.

Read more

Маё жыццё, мая настаўніца, мая ўцеха

Яшчэ з самага дзяцінства дзякуючы маім школьным настаўнікам, асабліва Т. М. Ядранцавай, Г. Ф. Ігнатовіч, у мяне нарадзілася нястрымная цяга да друкаванага слова, якое, здавалася, створана не звычайным чалавекам, а асобай, валодаўшай найвялікшымі здольнасцямі, што мая галава ўцяміць ніяк не магла. Мне здавалася, што яно, друкаванае слова, не што іншае, як божае тварэнне. Вось чаму, пачынаючы з лемантара, я прыкіпеў да кнігі.

Read more

ПАВАЖАЮ І ЦАНЮ…

За свой пяцідзесяцігадовы стаж рабселькораўскай дзейнасці не раз былі ў мяне так званыя “адлівы і прылівы”. Вырашыў: больш не буду пісаць у перыядычныя выданні. Прычыны на тое былі аб’ектыўнага і суб’ектыўнага характару. Толькі на змену гэтаму заспакаенню заўсёды прыходзіла творчая актыўнасць. У ранейшым Тураўскім раёне выходзіла газета “Ленінскія заветы”, дзе друкаваліся мае матэрыялы. Тады я працаваў настаўнікам у Пагосцкай сямігадовай школе і адначасова вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. І сваю педагагічную работу вырашыў не мяняць ні на якую іншую – мары жыцця не здраджваюць.

Read more

Сэрцу дарагія ўспаміны

Калі сёння я нагадваю свае гады, а іх набіраецца ў жніўні ажно семдзесят пяць, то падаецца як багата пражыў. І гады гэтыя, і будучы мой юбілей – гэта даты і падзеі аднаго чалавека. А калі юбілей у газеты, то гэта ўжо прыкметны гістарычны летапіс эпохі. І пісалі яго ў маёй «жыткаўчанкі», у майго “Новага Палесся” старонкі гэтага летапісу на працягу 80-ці гадоў дзесяткі журналістаў і сотні пазаштатных аўтараў газеты. Прытым газета гэта давала многім пуцёўку ў самастойнае жыццё з адным запісам у працоўнай кніжцы канкрэтнай прафесійнай дзейнасці.

Read more

Пад рытмічны стук лінатыпа

Не часта сустрэнеш чалавека, у працоўнай кніжцы якога значацца толькі кароткія запісы аб тым, што ўсё жыццё ён працаваў у адным калектыве, быў адданы адной раз і назаўсёды абранай справе. А вось Алена Цімафееўна Якубоўская, якая зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку, менавіта з такіх работніц.

Read more

Друкар з вялікай літары

Жыццё змалку не песціла Віктара Ярмаша – простага, зямнога хлапчука з вёскі Кажановічы.. Нарадзіўся ў 1938 годзе, таму басаногае дзяцінства прыпала на цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады. Іх ў сям’і было трое дзяцей, бацька працаваў ездавым, маці таксама працавала ў калгасе.

Read more

“Архітэктар” газетнай паласы

Святлана Сяргееўна – пенсіянерка, але калі крочыць па цэнтральнай вуліцы нашага райцэнтра – Карла Маркса, то міжволі запаволіць сваю хаду насупраць двухпавярховага будынку рэдакцыі раённай газеты “Новае Палессе”, лагодным позіркам акіне шыбы тых аканіц, за якімі прайшло амаль усё яе працоўнае жыццё у сценах мясцовай друкарні.

Read more

Поруч з паліграфістамі

Так складаўся мой лёс, што ў канцы 1963 года я быў прызначаны намеснікам рэдактара Жыткавіцкай раённай газеты “Новае Палессе”. У студзені 1965 года рашэннем бюро Жыткавіцкага райкама партыі былі ўскладзены на мяне абавязкі ўзначальваць раёнку.

Read more

БУДУЧАЕ ПАЧЫНАЕЦЦА СЁННЯ

Свята працы. Раённы злёт перадавікоў. Гэта свята, якога не толькі чакаюць, да якога не толькі рыхтуюцца. Гэта свята, якое ствараюць сваім талентам і працай вучоныя і кіраўнікі, журналісты і механізатары, настаўнікі і будаўнікі, урачы і паляводы. Гэта свята плёну і здабыткаў.

Read more