Палеткам добрую запраўку

Пра запас мінеральных угнаенняў для яравой сяўбы зараз клапоцяцца аграрыі раёна. Згодна задання мець іх патрэбна сёлета 8279 тон у дзеючым рэчыве.


Як паведамілі ў райсельгасхарчы, справы з назапашваннем мінеральных угнаенняў сёлета складваюцца лепш чым у папярэднія гады. Зараз пад сяўбу маецца 5742 тоны ў дзеючым рэчыве ўгнаенняў, што складае 69 працэнтаў. Прычым калійнымі гаспадаркі забяспечаны больш чым на сто працэнтаў. Яшчэ маецца патрэба ў азотных і фосфарных угнаеннях, але чакаецца, што іх запасы ўзрастуць за кошт новых паставак.


Атрымаюць палеткі добрую запраўку не толькі мінеральнымі ўгнаеннямі, але і арганічнымі. Зараз сельгаспрадпрыемствы вядуць іх назапашванне і вывазку. Усяго пад сяўбу яравых будзе ўнесена 250 тысяч тон арганікі. Назапашана яе ўжо 189 тысяч тон, вывезена – 174 тысячы тон. Добра працуюць з арганікай у КСУПах “Коленскае”, “Чырвоны Бор” і адкрытым акцыянерным таварыстве «Тураўшчына».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.