Паслугі і рабочыя месцы
Вялікая работа праводзіцца кіраўніцтвам раённага камбіната бытавога абслугоўвання па аснашчэнню сваіх комплексна-прыёмных пунктаў новым тэхналагічным абсталяваннем.
У мінулым годзе гэта зроблена на КПП аграгарадкоў Бялёў і Леніна. Зараз даўкамплектуецца абсталяваннем і комплексна-прыёмны пункт у аграгарадку Дзякавічы. Гэтая дзейнасць дазваляе кіраўніцтву КБА не толькі павышаць якасць аказваемых паслуг вяскоўцам, але і ствараць новыя рабочыя месцы ў сельскіх пасяленнях для працаўладкавання мясцовых жыхароў. Так, на комплексна-прыёмным пункце Бялёў пачаў працаваць цырульнік, а ў Кольна — шавец і кравец.