Мы сябруем са спортам
Стала добрай традыцыяй у Ленінскім навучальна-педагагічным комплексе дзіцячы сад — сярэдняя школа правядзенне дзён здароўя. У другую суботу кожнага месяца вучні школы падводзяць вынікі спартыўных дасягненняў, якія атрымалі на занятках па фізічнай культуры, умацоўваюць сваё здароўе.
Вось і ў гэтым месяцы ўся школа прыняла актыўны ўдзел у спартыўным свяце. Для вучняў 1-5 класаў была арганізавана спартландыя. Дзве каманды спаборнічалі пад дэвізам «Джунглі завуць!»
Вучні старэйшых класаў дэманстравалі свае дасягненні — па скачках у вышыню. А яшчэ, нам вельмі прыемна займацца ў адрамантаванай спартыўнай зале, дзе так утульна і прыгожа. Нам пашанцавала, што на тэрыторыі школьнага двара ёсць горка і стадыён, дзе збіраюцца ў вольны час усе дзеці з розных куткоў вёскі. Санкі, лыжы і іншыя прыстасаванні робяць нас больш рухавымі, моцнымі і смелымі.
А здароўе — залог поспеху.
Аляксандр БАЧЫШЧА, вучань 6 класа ДУА “Ленінскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа».