Інвестыцыйная палітыка – залог паспяховасці

АТ “Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод” па выніках мінулага года ўвайшоў у лік 12 лепшых прадпрыемстваў прамысловасці рэспублікі – такія папярэднія даныя галіновага міністэрства паведаміў дырэктар прадпрыемства Віктар Кур’яновіч. Завод паспяхова справіўся з выкананнем усіх леташніх паказчыкаў, упэўнена распачынае першы год новай пяцігодкі.


У стратэгічных планах прадпрыемства – павелічэнне наменклатуры выпускаемай прадукцыі – камплектуючых вузлоў для аўтатрактарнай тэхнікі, што дасць магчымасць пашырыць рынак яе збыту. Акрамя таго, далейшае развіццё атрымаюць знешнеэканамічныя сувязі з маскоўскім прадпрыемствам “Салют”, куды ЖМЗ пастаўляе дэталі для такой галіны як самалётабудаванне, у мінулым годзе гэта прадукцыя складала пятую частку ўсяго выпускаемага аб’ёму.


Пры гэтым асновай вытворчасці стане інвестыцыйная палітыка, накіраваная на мадэрнізацыю працоўных месцаў. На перааснашчэнне высокаэфектыўнай тэхнікай завод плануе накіраваць больш за тры мільярды рублёў укладанняў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.