Фізкульт — ура!
Не пуставала ў час канікулаў Жыткавіцкая ДЮСШ. У зімовым аздараўленчым лагеры тут бавілі свой вольны час 60 выхаванцаў.
Заняткі ў секцыях плавання, валейболу, лёгкай атлетыкі, шахмат, катання на каньках і лыжах, экскурсіі – такімі справамі быў насычаны кожны з васьмі дзён. Арганізавана ў лагеры і двухразовае харчаванне юных спартсменаў. Рабяты пабывалі на казачным прадстаўленні ў палескага Дзеда Мароза ў Сяменчы.