Дзякуй за захаванне традыцый

Мы, студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кафедры рэжысуры абрадаў і свят, хочам выказаць вельмі вялікую падзяку кіраўніцтву раёна, жыхарам і асабліва фальклорным калектывам, якія берагуць і перадаюць малодшым пакаленням традыцыі беларускага народа, яго абрады і святы.


Абрады і святы нам паказваў на відэа і распавядаў пра іх з вялікай любоўю да сваёй спадчыны наш выкладчык Мікола Конанавіч Котаў. Мы ведаем, што ваша газета друкуе шмат матэрыялаў па традыцыйнай культуры.


Дзякуй вам, здароўя, моцы ўсім жыхарам раёна. Будуць моцныя карані – будзе мацней Беларусь!


Багацей, мая краіна, Багацей ад года ў год! Шчасця, родная дзяржава! Шчасця, родны наш народ! Беларусь – мой край любімы, У Беларусі я жыву. Беларусь я ўхваляю, Працай слаўлю я зямлю! Дзе б ні быў я за мяжою – У Беларусь мне хочацца! Бульбу з салам смакаваць, Гора і бяды не знаць.


З Новым годам! З Калядамі! Шчасця, поспехаў і дабрабыту, лепшай долі!


Андрэй РАСОЛЬКА, ад імя студэнтаў 1 і 2 курсаў і завочнага аддзялення БДУКіМ студэнт кафедры ТБКіСМ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.