Культурна-гістарычная спадчына
Гэтыя словы часта гучалі на школьным тыдні у сценах сярэдняй школы №1 горда Жыткавічы. У свой метадычны дзень сюды з’ехаліся настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства ўстаноў адукацыі раёна. Праводзілася вучоба, ішоў абмен вопытам работы па тэме: “Выкарыстанне культурна-гістарычнай спадчыны ў грамадзянскім выхаванні вучняў, павышэнні іх цікавасці да вывучэння гісторыі і грамадазнаўства.
Напачатку гэтай сустрэчы настаўнікі наведалі мемарыяльны музей вядомага беларускага пісьменніка Міколы Гамолкі, які быў адчынены ў 1-й школе нашага раённага цэнтра ў першым паўгоддзі бягучага навучальнага года. Мікола Гамолка дзіцячыя і юнацкі ягады правёў у вёсцы Найда Руднянскага сельскага Савета, вучыўся у сярэдняй школе №1. Ужо ў сталыя гады, будучы вядомым пісьменнікам, падтрымліваў сувязь як з родным мясцінамі, так і са школай, дзе некалі вучыўся. У якасці экскурсаводаў па музею выступалі вучні школы пад кіраўніцтвам настаўніцы роднай мовы і літаратуры Зінаіды Іванаўны Кальцовай. Яны расказалі аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка, пазнаёмілі з экспазіцыяй музея. Агледзеўшы музей і пакінуўшы запіс у кнізе наведвальнікаў, удзельнікі семінара перайшлі да наступнай часткі сваёй работы, а гэта былі ўрокі гісторыі ў 5-м і 6-м класе, якія давалі настаўнікі школы Віктар Яўхімавіч Кудзелька і Таццяна Вячаславаўна Касінская. Зразумела, што ў такіх выпадках, калі прысутнічаюць госці, а іх сабралася даволі шмат, хвалююцца як вучні, так і настаўнікі, якія вялі ўрокі. І ўсё ж урокі атрымаліся, пры іх абмеркаванні, разам з удзячнасцю за х правядзенне, удзельнікі сустрэчы ўхвалілі вопыт работы настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства першай школы на выкарыстанню культурна-гістарычнай спадчыны ў адукацыйнай рабоце з вучнямі.
Сваім вопытам работы па вывучэнню пытанняў культуры (культурна-гістарычнай спадчыны) у школьных курсах гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі з калегамі падзяліліся настаўнікі сярэдняй школы №1 горада Турава Ларыса Іванаўна Гук і Хільчыцкай сярэдняй школы Юрый Мікалаевіч Комар.
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай пунктуацыі і арфаграфіі і змены ўнесеныя ім у беларускую пісьмовую мову” – такім была тэма выступлення настаўніцы Кольненскага навучальна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад – сярэдняя школа Таццяны Віктараўны Неўдах.
У наш імклівы час веды абнаўляюцца і дапаўняюцца вельмі хутка. Спецыялістам ўсіх галін народнай гаспадаркі і сцыяльнай сферы вельмі важна ведаць і валодаць апошнімі дасягненнямі сваёй навукі, галіны ведаў і г.д. Дзеля гэтага ўсе спецыялісты праходзяць курсавую падрыхтоўку, якая арганізуецца ў сістэме адукацыі нашай вобласці Гомельскім абласным дзяржаўным інстытутам развіцця адукацыі. Справаздачу аб удзеле у такой курсавой падрыхтоўцы зрабілі перад калегамі настаўнікі Ленінскага навучальна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад – сярэдняя школа Людміла Міхайлаўна Таненя і гімназіі г. Жыткавічы Марына Аляксандраўна Рамановіч.
Напярэдадні семінара ў САШ №1 прайшоў ІІ раённы этап прадметнай рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі, таксама на базе гэтай школы. Яго вынікам і неабходным захадам па павышэнню ўзроўню ведаў вучняў, якія ўдзельнічаюць у прадметных алімпіядах і іншых творчых спаборніцтвах было прысвечана выступленне метадыста вучэбна-педагагічнага кабінет аддзела адукацыі Васіля Васільевіча Нікановіча.
Напрыканцы сустрэчы прайшло кансультаванне настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства па ўсіх цікавячых іх пытаннях арганізацыі адукацыйнай работы з вучнямі, якое правялі найбольш вопытныя спецыялісты – удзельнікі семінара.
В. ВАСІЛЬЕЎ.