Государство для народа
Валерий МИРАНОВИЧ, оператор формировальной машины по производству топливных брикетов ГЛХУ «Житковичский лесхоз»:
— Мне выпала честь представлять лесное хозяйство нашего района. Четвертое Всебелорусское народное собрание стало знаковым событием в жизни нашей страны. Хочу отметить, что собрание оставило в моей душе большое впечатление.
Было очень приятно оказаться среди людей, которые своим трудом и достижениями делают все для нашей страны, для ее процветания. С огромным вниманием я слушал выступление Главы государства, который проанализировал путь социально-экономического развития Беларуси за прошедшую пятилетку. Мне было приятно слышать и гордиться, что наша страна имеет высокие темпы развития по сравнению с другими странами СНГ. Была утверждена программа социально-экономического развития Республики Беларусь на 2011-2015 годы. Главным результатом реализации этой Программы станет рост благосостояния и улучшение условий жизни населения. И я убежден, что наш народ приложит все силы для достижения этого. Поэтому и вижу Беларусь сильной, процветающей и экономически развитой страной, которая займет достойное место в мире. Я верю, что, проявив трудолюбие, усердие, волю и терпение, наше государство достигнет поставленной цели, а это позволит повысить уровень и качество жизни людей.
Дзмітрый МАКАРЭВІЧ, механізатар КСУП “Чырвоны Бор”:
— Даволі ганарова было ўдзельнічаць у такім вялікім лёсавызначальным для ўсёй краіны народным форуме. Найперш, уразіла тая ўрачыстая атмасфера, што панавала на сходзе, вялікая колькасць дэлегатаў і гасцей, высокая арганізаванасць. Канечне ж, галоўнай дзеяй сходу стала выступленне Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Ён даволі грунтоўна спыніўся на ўсіх аспектах развіцця нашай дзяржавы за апошнія пяць гадоў. Скажу, перамены ў развіцці за гэты час адбыліся вялікія. Мяркую аб тым ужо па нашай гаспадарцы. Збудаваны сучасны малочнатаварны комплекс, набыта шмат новай тэхнікі, паляпшаюцца ўмовы працы на многіх участках вытворчасці, узводзіцца жыллё, абнаўляецца сацыяльная сфера вёскі. У прамове кіраўніка дзяржавы, што асабіста мяне цікавіла найбольш, было шмат сказана не толькі аб дасягненнях у сельскай гаспадарцы, але і пра планы на будучыя пяць гадоў. Так, задачы пастаўлены значныя. Напрыклад, вельмі ўразіла, што ў будучым мы павінны павялічыць экспартныя пастаўкі сельгаспрадукцыі ў некалькі разоў. Каб гэта стала рэальнасцю, нам патрэбна значна павялічыць вытворчасць, вырасціць больш хлеба, гародніны, бульбы, надаіць малака і гэтак далей. Асноўная ўвага пры гэтым на якасныя паказчыкі, менавіта на іх неабходна сканцэнтраваць усе сілы працаўнікам краіны. Яшчэ закранула ў выступленні прэзідэнта тое, што, робячы аспект на развіццё вытворчасці, ён адназначна заявіў: у краіне і надалей будуць захаваны сацыяльныя гарантыі для народа. Значыць будзе будавацца жыллё, павышацца заробкі і дапамогі, аказвацца сур’ёзная падтрымка моладзі і шматдзетным сем’ям. Усіх гэтых выгод неабходна дамагчыся стараннай працай, але гэта заканамерна, бо толькі пры стабільным развіцці эканомікі можна прыстойна жыць.