Будуць свае лазні
Жыткавіцкі лясгас у наступным годзе плануе ў кожным з 10 сваіх лясніцтваў пабудаваць лазню.
Такім чынам для работнікаў будуць створаны дадатковыя бытавыя выгады. Трэба сказаць, што апошнім часам у лясніцтвах паляпшаюцца ўмовы працы. У палове з іх сёлета праведзены рамонт з заменаю мэблі. Усе лясніцтвы аб’яднаны агульнай камп’ютарнай сеткаю.