Актуальныя пытанні нашага жыцця

Апаратную нараду правёў у панядзелак намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргей Таболіч. Разгледжаны актуальныя пытанні жыццядзейнасці раёна.


Асаблівая ўвага звярталася функцыянаванню аграпрамысловага комплексу ў зімовы перыяд. Зроблены аналіз расчысткі дарог як рэспубліканскага, так і мясцовага значэння. Адзначалася, што маецца доступ да ўсіх населеных пунктаў, аднак ёсць пэўныя недахопы, якія вырашаюцца. Маецца на ўвазе, што часткова не ўсе вуліцы населеных пунктаў тураўскай зоны раёна ачышчаны ад снегу. Прымаюцца адпаведныя меры як дарожнымі службамі, так і сельгаспрадпрыемствамі, каб асноўныя дарогі былі расчышчаны.


Тэма бяспекі людзей у зімовы перыяд гучала на нарадзе. На жаль, трое малалетніх дзяўчынак згарэла ў агні ў Дзякавічах. Дзеці былі пакінуты сам-насам бацькамі ў доме без нагляду дарослых. Трагедыя гэтай сям’і не можа не ўзрушыць.


Размова ішла аб завяршэнні работ у аграгарадках, дзе перажываюць сучасную рэканструкцыю аб’екты сацыяльнай сферы. У цэнтры ўвагі былі таксама пытанні цеплазабеспячэння ўстаноў адукацыі, выканання дзяржаўнай праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся, іншых праграм.


На нарадзе звярталася ўвага на недапушчальнасць траўматызму і захавання бяспекі на вытворчасці.


Ул. інф.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.