УРОКІ МІНУЛАЙ ЗІМЫ

Да работы ў зімовы час рыхтуюцца раённыя энергетыкі. Улічыўшы ўрокі надзвычайнай сітуацыі студзеня, калі ад небывалай наледзі на правадах як запалкі пад яе цяжарам ламаліся апоры, парушаючы энергазабеспячэнне населеных пунктаў пераважна тураўскай зоны, РЭС прымае папераджальныя меры ўжо зараз.


Як паведаміў галоўны інжынер прадпрыемства Сяргей Матарас, на цяперашні час заменена тры кіламетры ліній электраперадач на провад з удасканаленым ізаляваным пакрыццём, здольным вытрымліваць большую нагрузку; працягваецца работа па вырубцы ўздоўж ЛЭП небяспечных дрэў; папаўняюцца запасы рэзервнага абсталявання на выпадак няштатнай сітуацыі; перагледзены графікі дзяжурства аварыйных брыгад.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.