Палепшаны ўмовы
Два праекты ў рамках ініцыятывы Еўрапейскага Саюза ПРААН па развіццю рэгіёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, завершаны ў сельсавеце. Дзякуючы гэтаму значна палепшыліся ўмовы ў дзіцячых садзіках вёскі Бялёў і аграгарадка Дуброва.
З дапамогай фінансавай падтрымкі на рэалізацыю праектаў пайшло адпаведна 23 і больш 50 мільёнаў рублёў, удалося ў сельскіх установах адукацыі правесці немалыя рамонты: замяніць вокны, дзверы, сістэму ацяплення, выканаць іншыя работы. Усе гэтыя работы выкананы ў садзіках з дапамогай саміх работнікаў, шэфаў, бацькоў, аддзела адукацыі. Цяпер ва ўстановах стала намнога ўтульней і цяплей, што станоўча адбілася на іх дзейнасці. Напрыклад, Бялёўскі садзік стала наведваць значна больш рабят. Цяпер тут у дзвюх групах выхоўваецца 36 дзяцей.
У хуткім часе будзе завершана на тэрыторыі сельсавета яшчэ адна праектная ініцыятыва ў рамках праграм ЕС/ ПРААН – распачне сваю работу дом сацыяльных паслуг у вёсцы Навуць.
С. МІКАЛАЕЎ.