ПАД ЗНАКАМ СТАБІЛЬНАСЦІ і паскарэння

Як вядома чарговы чацвёрты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6-7 снежня. На ім будуць падведзены вынікі пяцігодкі, што заканчваецца, акрэслены планы на наступную. Рэдакцыя райгазеты вырашыла даць словы як удзельнікам трэцяга, так і дэлегатам чацвёртага сходаў.


Юрый САДОЎСКІ, удзельнік трэцяга усебеларускага народнага сходу, намеснік дырэктара па вытворчасці прыватнага прадпрыемства “Узыходзячая зорка”:


 Зараз я рэдка бываю дома, увесь час у камандзіроўках, вось чаму і адказваю на вашы пытанні па тэлефоне. Дэлегатам на мінулы сход я быў выдраны ад калектыва адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод”, на якім працаваў старшым майстрам. А зараз на новай рабоце, у новым калектыве, бо нішто не стаіць на месцы, усё цячэ, усё змяняецца…


Бадай не памылюся, калі скажу, што пяцігодка, якая хутка фінішуе, прайшла пад знакам стабільнасці і паскарэння. Выраслі як колькасныя, так і якасныя паказчыкі, папрыгажэлі нашы гарады і аграгарадкі, больш добраўпарадканымі, прыгожымі сталі вуліцы і плошчы населеных пунктаў рэспублікі. У кіраўніка нашай рэспублікі слова не разыходзіцца з канкрэтнымі справамі, якія паспяхова ўвасабляюцца ў жыццё. Як і было абяцана, з пачатку лістапада павышаны заробкі людзей, выраслі пенсіі.


Асабіста я перакананы, што той, хто любіць і ўмее працаваць, можа жыць у дастатку, стварыць для сваёй сям’і, родных годнае жыццё. Наша прыватнае прадпрыемства, напрыклад, вырабляе і ўстанаўлівае аконныя блокі для жадаючых з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Былі заказы таксама з Украіны, Расіі, нават Германіі. Трэба толькі добра захацець і шчыра працаваць, тады поспех стане тваім нязменным спадарожнікам.


С. КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.