«Народны аматарскі калектыў»
У мэтах павышэння сацыяльнай ролі аматарскай творчасці і ідэйна-мастацкага ўзроўню пеўчых калектываў у кастрычніку гэтага года прайшоў абласны агляд-конкурс вакальных ансамбляў і ансамбляў народнай песні з найменнем «народны аматарскі калектыў».
У нядзелю, 31 кастрычніка старажытны Тураў прымаў ўдзельнікаў агляду — конкурсу з Ельскага, Калінкавіцкага, Нараўлянскага, Петрыкаўскага раёнаў, г. Мазыра.
Наш раён прадстаўлялі аматарскія калектывы Краснаборскага цэнтра культуры і вольнага часу, Чырвоненскага сельскага Дома культуры, Верасніцкага цэнтра традыцыйнай культуры, Тураўскага гарадскога Дома культуры, якія паказалі высокае выканаўчае майстэрства і атрымалі заслужаныя ўзнагароды.