НЯМА ПЫТАННЯЎ ДРУГАСНЫХ
Апаратную нараду правеў 8 лістапада старшыня райвыканкама Мікалай Какора. Разгледжаны актуальныя пытанні жыццядзейнасці раёна.
Напачатку нарады разгледжаны кадравыя пытанні. Старшыня райвыканкама прадставіў апарату райвыканкама выконваючага абавязкі начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў М.П. Рагачова, які да гэтага працаваў першым намеснікам начальніка Нараўлянскага РАУС. Кіраўнік раёна выказаў пажаданне аб паляпшэнні функцыянавання праваахоўных органаў раёна, у тым ліку ўнутрыведамаснага парадку, пажадаў поспеху М.П. Рагачову на новай пасадзе.
Шырокае кола пытанняў абмеркавана па дзейнасці надзвычай важнай галіне – аграпрамысловым комплексе раёна. Гэтыя праблемы, на жаль, існуюць па розных накірунках – вёска была і ёсць цэнтрам ўвагі органаў улады. Разам з тым, ёсць неабходнасць навядзення парадку на фермах і мехдварах. Кіраўнік раёна звярнуў увагу на аказанне дапамогі сельгаспрадпрыемстваў непасрэдна падшэфнымі арганізацыямі, а кантроль за гэтым ускладзены на намеснікаў старшыні райвыканкама.
Разгледжаны ход будаўніцтва жылля як у райцэнтры, так і на вёсцы. Звярталася ўвага на мэтазгоднасць будаўніцтва ў цэнтрах населеных пунктаў, на вызваленых зямельных участках, у адпаведнасці са службовай неабходнасцю вядзення такога будаўніцтва.
Як адзначалася, актыўна вядзецца будаўніцтва Хільчыцкай і спартыўнай залы Верасніцкай САШ. Тэмпы будаўніцтва, як адзначалася, адпавядаюць выдзеленаму фінансаванню. Размова ішла і аб вядзенні рамонтных работ у в. Бялёў, Дзякавічы, Ленін, якім сёлета будуць нададзены статус аграгарадкоў, асваенню бюджэтнымі і гаспадарчымі структурамі фінансавых сродкаў, што былі выдзелены на гэтыя мэты з дзяржаўных крыніц.
Звярталася ўвага на пашырэнні асартыменту паслуг комплекснымі прыемнымі пунктамі ў аграгарадках, вырашэнню кадравай праблемы ў камбінаце бытавога абслугоўвання.
На нарадзе знайшлі свае адлюстраванне пытанні камунальнага характару, нарыхтоўчай дзейнасці, выканання прагнозных паказчыкаў у розных галінах эканомікі, выканання мерапрыемстваў, уключаных у дзяржаўную праграму развіцця Прыпяцкага Палесся, Дэкрэта №18 аб абавязаных асобах, правядзення агітцягнікоў (у многіх населеных пунктах раёна яны працавалі ўчора – аўт.), стану праваахоўчай дзейнасці (асабліва заўважаны рост кватэрных крадзяжоў, якіх за мінулы тыдзень зарэгістравана 4), супрацьпажарнай бяспекі, а таксама шырокае кола сацыяльнай тэматыкі.
У. МІКАЛАЕЎ.