Кафетэрый для вяскоўцаў і піцэрыя для гараджан

Раённае спажывецкае таварыства пашырае сетку грамадскага харчавання: сёлета яна папоўніцца на некалькі аб’ектаў.


Яшчэ летам у будынку рэканструяванага магазіна “Цэнтральны” адчыніў свае дзверы “Піўны куток”. Зараз да адкрыцця рыхтуецца кафетэрый у аграгарадку Дзякавічы, размесціцца ён у сценах вясковага магазіна.


Закуплена неабходнае абсталяванне і для трэцяга аб’екта – гэта будзе піцэрыя ў Жыткавічах.


Агульнадаступная сетка грамадскага харчавання сёння налічвае тры дзесяткі розных прадпрыемстваў. І апошнім часам яны сталі карыстацца ўстойлівым попытам. У рэстаранах, кафэ і барах жыхары раёна не толькі арганізуюць розныя ўрачыстасці, а і ўсё часцей культурна бавяць вольны час. Ідучы ім насустрач, спажыўтаварыства стараецца, каб іх наведвальнікі адчулі сябе тут утульна і камфортна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.