Аграгарадкоў пабольшае

Сёлета яшчэ адзін населены пункт на тэрыторыі Марохараўскага сельсавета пераменіць свой статус. Аграгарадком стане вёска Бялёў, цэнтральная сядзіба аднайменнага сельгаспрадпрыемства.


За год у вёсцы многае зроблена ў плане паляпшэння ўмоў для жыцця людзей. Найперш гэта тычыцца аб’ектаў сферы сацыяльнага прызначэння. Мясцовыя школа, дзіцячы садзік, комплексна-прыёмны пункт, паштовае аддзяленне сувязі, установы культуры, гандлёвыя кропкі, фельчарска-акушэрскі пункт, дзякуючы капітальным рамонтам, набываюць больш прывабны выгляд як звонку, так і знутры. Абставяцца яны і сучасным абсталяваннем, што паспрыяе паляпшэнню абслугоўвання жыхароў. На многіх аб’ектах работы ўжо завершаны, на іншых – у стадыі заканчэння. Усе гэтыя перамены будуць толькі спрыяць далейшаму развіццю паселішча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.