На міжнародную арэну
Адкрытае ацыянернае таварыства “Сатурн-1” пашырае геаграфію паставак сваёй прадукцыі — вузлоў і дэталяў для чыгункі.
Калі раней асноўным яе спажыўцом былі беларускія сталёвыя магістралі і метрапалітэн, то сёлета прадпрыемству ўдалося заключыць дагаворы з Літвою. Першыя пробныя партыі сваіх вырабаў ААТ “Сатурн-1” таксама адгрузіла ў Латвію і Маскву.
Сёння прадпрыемствы раёна вядуць знешнеэканамічную дзейнасць з 15 краінамі свету. Самымі буйнымі партнёрамі Жыткаўшчыны (49% тавараабароту) з’яўляюцца краіны Еўрасаюза і СНД (35%).