Замкавая гара абнаўляецца
Згодна праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся, шмат чаго мяркуецца зрабіць на гістарычнай мясціне Турава — Замкавай гары.
Работы тут ужо пачаліся. Да помніка Кірылы Тураўскага пракладзены дарожкі, узводзіцца пандус для інвалідаў-калясачнікаў. У перспектыве, калі будуць завершаны ўсе работы, Замкавая гара стане больш прыцягальнай для турыстаў.