З канцэртам у аддаленую вёску
“Ніводная вёска не павінна быць забыта” — пад такім дэвізам здаўна працуюць самадзейныя артысты Дзякавіцкага сельскага Дома культуры. Таму яны жаданыя госці ў кожным населеным пункце мясцовага Савета. Вось і нядаўна ім дружна апладзіравалі жыхары вёсак Буды, Пласток, Лутоўе.