Якія дажынкі без песень?
У КСУПе “Чырвоны Бор” яны прайшлі з удзелам народнага вакальнага ансамбля песні “Жураўлік” Чырванаборскага цэнтра культуры і свабоднага часу.
А ў аддзяленні “Ленінскае” КСУП “Людзяневічы” удзельнікаў жніва ўшанавалі работнікі Ленінскага маладзёжнага цэнтра культуры. Яны ўручылі ім хлеб-соль, прыгожыя кветкі і праспявалі цудоўныя песні.